Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 34 06.05.2020 Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2015 г. № 8

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 мая 2020 г. № 34

Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2015 г. № 8

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мікольская царква па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі», зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2015 г. № 8, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 04.03.2015 № 8

(у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 06.05.2020 № 34)

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Мікольская царква па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000053 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра ў г. Гомелі Гомельскай праваслаўнай епархіі (далей – манастыр).

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі дадаецца.

 

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі манастыра, на якой адсутнічае забудова. Плошча ахоўнай зоны складае 0,54 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра, далей па гэтым фасадзе ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе гэтага будынка; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе гэтага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка з брамай; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам, па паўднёвым фасадзе будынка з брамай, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка, да вяршыні паўднёва-ўсходняга вугла будынка з брамай; далей лінія, якая злучае вяршыню паўднёва-ўсходняга вугла будынка з брамай і вяршыню ўсходняга вугла будынка гаража;

на паўночным усходзе, усходзе, поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім, заходнім фасадах будынка гаража, па паўднёвым тарцы будынка гаража і ў створы з ім ад вяршыні ўсходняга вугла будынка гаража да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом будынка гаража да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёвай агароджы тэрыторыі манастыра;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы тэрыторыі манастыра, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка; далей на захадзе, поўдні, усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўночным, заходнім фасадах

гэтага будынка да вяршыні паўднёва-заходняга вугла будынка; далей на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка, ад вяршыні паўднёва- заходняга вугла гэтага будынка да вяршыні паўднёва-ўсходняга вугла аднапавярховага будынка; далей на захадзе, поўдні – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе, паўночным тарцом аднапавярховага будынка і ў створы з імі да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;

на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй, паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночнымі тарцамі аднапавярховага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый і работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу навакольнай забудовы.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі манастыра і на тэрыторыі сядзібнай забудовы паміж чыгункай і тэрыторыяй манастыра.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання.

11.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана з паўночнага, усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,70 га.

12.Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі манастыра да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна;

на поўдні – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, да кропкі перасячэння з усходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе, поўдні, захадзе, паўднёвым захадзе, поўдні – усходняя, паўночная, усходняя, паўночна-ўсходняя, паўночная межы ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Д.Беднага; далей на поўдні – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Д.Беднага да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Д.Беднага з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі манастыра, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам двухпавярховага будынка ў паўночна-заходняй частцы манастырскай тэрыторыі, з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху.

13.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў і дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.

14.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складаецца з трох участкаў.

Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўночна-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,61 га.

15.Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з заходняй агароджай тэрыторыі манастыра да кропкі перасячэння з заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на ўсходзе – заходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; далей на ўсходзе – заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны;

на поўдні – паўночная мяжа ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі манастыра;

на захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй, заходняй агароджы тэрыторыі манастыра і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па восі крайняга чыгуначнага шляху.

16.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,1 га.

17.Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання служаць:

на поўначы, усходзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўночным, усходнім, заходнім фасадах двухпавярховага будынка ў паўднёвай частцы тэрыторыі манастыра;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Крапоткіна ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе двухпавярховага будынка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходнім фасадзе двухпавярховага будынка.

18.Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчаны з паўднёва-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці на манастырскай тэрыторыі.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,15 га.

19.Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання служаць:

на поўначы, усходзе – паўднёвая, заходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна;

на поўдні – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна ад кропкі перасячэння з заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра;

на захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы манастыра ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Крапоткіна да кропкі перасячэння з паўднёвай мяжой ахоўнай зоны.

20.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў і дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за дзесяць з паловай метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква»

па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі (у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

06.05.2020 № 34)

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікольская царква» па вул. Д.Беднага, 4 у г. Гомелі

 


Другие НПА

Постановление Минобразования РБ №66 от 30.04.2020 Об утверждении типовых учебных планов по специальностям переподготовки Постановление Минтруда РБ №48 от 11.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 28 ноября 2008 г. № 179 Решение Ганцевичский райисполком №410 от 24.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Пинский горисполком №147 от 18.02.2020 Об установлении форм транспортных документов Решение Барановичский горисполком №990 от 24.04.2020 О признании утратившим силу решения Барановичского городского исполнительного комитета от 23 июня 2017 г. № 1845 Решение Ляховичский райсовет №111 от 15.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Столинский райсовет №124 от 14.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Ушачский райисполком №389 от 08.05.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии Решение Лепельский райсовет №80 от 23.04.2020 Об утверждении отчета об исполнении районного бюджета за 2019 год Решение Толочинский райсовет №100 от 30.04.2020 Об изменении решения Толочинского районного Совета депутатов от 26 декабря 2019 г. № 85